Неахайныя камунальнікі ўзяліся пасыпаць тратуары

Клумбе канец / Yuri Kadatski, t.me/minsk_new
Клумбе канец / Yuri Kadatski, t.me/minsk_new

На гэтым тыдні ў Мінску ўдарылі замаразкі. Гэта, як заўсёды, адбылося раптоўна: у чацвер вуліцы ператварыліся ў адзін бясконцы каток. На наступны дзень стала крыху цяплей, і лёд растаў. А камунальныя службы мабілізаваліся і пачалі пасыпаць ходнікі пяском і салянай сумессю.

Не ўсюды гэта адбываецца без шкоды для, уласна, ходнікаў. Удзельнік телеграм-чата t.me/minsk_new Yuri Kadatski зрабіў некалькі фота з наступствамі візіту неахайных камунальнікаў ў раён Пушкінскай плошчы ў Менску.

Спецтэхніка залівае тратуары саляркай і ездзіць па газонах. Не трэба так.

Неряшливые коммунальщики взялись посыпать тротуары
Неряшливые коммунальщики взялись посыпать тротуары

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі