Вясковец абліў бензінам жонку за тое, што не пайшла ў краму па гарэлку

Вясковец абліў бензінам жонку за тое, што не пайшла ў краму па гарэлку

Мужчына абліў бензінам жонку, гаспадарчае збудаванне і гараж. Здарэнне адбылося ў вёсцы Квасевічы Івацэвіцкага раёна. 

Як паведамляе сайт брэсцкай абласной міліцыі, так муж адрэагаваў на адмову жонкі пайсці ў краму па гарэлку. Пацярпелая выклікала на яго міліцыю. 

“Жанчына растлумачыла міліцыянерам, што яе муж з раніцы патрабаваў ад яе схадзіць у краму і купіць бутэльку гарэлкі. На чарговую яе адмову мужчына раззлаваўся, схапіў палімерную бутэльку з бензінам і стаў паліваць гаспадарчае збудаванне і гараж. Калі ўбачыў, што жанчына патэлефанавала ў міліцыю, кінуў у яе бок бутэльку з вадкасцю і абліў яе”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Наталля Сахарчук

Мужчыну, які быў нападпітку, затрымалі. Следчыя збіраюцца даць прававую ацэнку яго дзеянням.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі