Вы тут

Не падпісаўся за Лукашэнку — вольны: трэнеру не падоўжылі кантракт у БДУФК

Трэнер Сяргей Шабанаў / Еўрарадыё

Трэнеру і арганізатару спартыўных мерапрыемстваў Сяргею Шабанаву не падоўжылі кантракт у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Як кажа сам хлопец, здарылася гэта праз тое, што ён не падпісаўся за Аляксандра Лукашэнку.

1 ліпеня Сяргей прыйшоў у госці да Еўрарадыё, каб расказаць, як праходзяць выбары на галоўным выбарчым участку краіны, хто лічыць подпісы, хто і чым пагражае людзям, якія не хочуць падпісвацца.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.