Не картохай адзінай. Чым Лукашэнка накарміў прэзідэнта Казахстана ў Нур-Султане

СТБ
СТБ

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Казахстан падарыў прэзідэнту Касым-Жамарту Такаеву кошык з прадуктамі. Хоць часцяком кіраўнік краіны абмяжоўваецца мяшкамі з бульбай. Так, ён падарыў чатыры мяхі з селекцыйнай беларускай бульбай кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну, а да гэтага бульба дасталася ў падарунак грузінскаму прэзідэнту Георгію Маргвелашвілі. Апошні, дарэчы, у мінулым годзе сабраў з падоранай бульбы першы ўраджай.

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане
СТБ

Еўрарадыё высветліла, якія беларускія прадукты Лукашэнка падарыў прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, і запыталася ў вытворцаў, як іх прадукцыя трапіла ў прэзідэнцкі топ.

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане

Што адразу кідаецца ў вочы — глыбоцкая згушчонка ў цюбіках. Прадстаўніца Глыбоцкага МКК расказала Еўрарадыё, што на камбінаце былі прыемна здзіўлены, даведаўшыся, што Аляксандр Лукашэнка падарыў іх згушчонку прэзідэнту Казахстана:

"Мы рады, што наша гандлёвая марка можа адпавядаць якасці прадукцыі не толькі на ўзроўні рэспублікі. Ну і калі кіраўніку краіны настолькі прыйшлася даспадобы, што ён палічыў патрэбным паднесці кіраўніку іншай дзяржавы — гэта, напэўна, прызнанне. На беларускім рынку мы ўнікальныя вытворцы згушчонкі ў тубе. Гэта вельмі зручная ўпакоўка. У нашых апанентаў... кхм... асноўных канкурэнтаў такога фармату няма".

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане

На заднім плане відаць некалькі палак каўбасы ад "Галерэі смаку". Дырэктар аддзела маркетынгу прадпрыемства Павел Жушма расказаў, што ў іх перыядычна заказваюць прадукцыю, калі ў Беларусь прыязджаюць высокапастаўленыя асобы:

"У тым, што сярод падарункаў ёсць наша каўбаса, я бачу толькі чарговае пацвярджэнне якасці нашай прадукцыі. Да нас перыядычна звяртаюцца з заказамі, калі ў Беларусь прыязджаюць нейкія важныя госці, заказваюць кейтэрынг. Магчыма, мы іх зацікавілі з-за высокай якасці нашай прадукцыі. Па большай частцы іх цікавіць каўбаса з цвіллю, у нас іх некалькі відаў, і каўбаса з качыным мясам".

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане

На першым плане відаць упакоўка сыру рыкота Bonfesto вытворчасці Тураўскага малочнага камбіната. Намеснік дырэктара па развіцці і маркетынгу Наталля Чэрнік расказала Еўрарадыё, што для іх саміх было навіной, што іх прадукцыю цэняць на міжнародным узроўні:

"Мы, вядома, вельмі рады таму, што наша рыкота вартая таго, каб дарыць яе на такім высокім узроўні. Хоць самі ў гэтым ніяк не былі задзейнічаны, гэта ініцыятыва выключна адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Магчыма, гэта неяк паўплывае на нашы продажы ў Казахстане, хоць мы туды і так адгружаем сваю прадукцыю".

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане

Асобна варта адзначыць журавіны ў цукровай пудры з карыцай, якія вырабляюць зноў-такі ў Глыбоцкім раёне. Гэта класічны сувенір, які варта падарыць кожнаму прыезджаму замежніку. Наогул, варта было б узяць прыклад з той жа Грузіі, дзе на пашпартным кантролі дораць невялікую бутэлечку віна, і дарыць пры ўездзе ў Беларусь каробачку з журавінамі ў цукровай пудры.

Не картохой единой. Чем Лукашенко накормил президента Казахстана в Нур-Султане

Каробка з буслам і нацыянальным арнаментам па краях і надпісам "Белая русь" — ледзь не візітная картка мінскай "Камунаркі". У складзе набору асноўныя цукеркі кандытарскай фабрыкі: "Алёнка", "Мішка на паляне", "Суфле Мінскае", "Лясная быль" і іншыя.

Ад "Камунаркі" ў кошыку быў і шакалад "Прэзідэнт" з максімальнай колькасцю какавы — 85 %. Ён добра падыходзіць для гатавання гарачага шакаладу. Але і пад казахскі каньяк "Асаналі" як закуска сыдзе.

Застаецца неідэнтыфікаваным белы мех за глыбоцкай згушчонкай і слоік з мёдам. На жаль, поўны склад падарункавага кошыка даведацца ў прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі нам не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі