Вы тут

Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы / twitter.com/NobelPrize

Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы 2021 года адзначаныя амерыканцы Джошуа Дэвід Ангрыст і Гвіда Імбенс, а таксама канадска-амерыканскі эканаміст Дэвід Кард.

Як заявілі ў Нобелеўскім камітэце Кард атрымаў прэмію "за яго эмпірычны ўнёсак у эканоміку працы". А Ангрыст і Імбенс — "за іх метадалагічны ўнёсак у аналіз прычынна-следчых сувязяў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.