Названы самы высокі будынак у ЗША (фота)

Яго пабудавалі на тым самым месцы, дзе знаходзіліся вежы-блізняты, якія былі разбураныя падчас тэракту 11 верасня 2001 года.



Як паведамляе РІА "Новости", эксперты вагаліся: Сірс-таўэр у Чыкага мае вышыню 442 метры, а новы будынак Сусветнага гандлёвага цэнтру — 417. І толькі з антэнай, якая месціцца ў верхняй частцы будынка, апошні дасягае ў вышыню 541,5 метра. Пасля дыскусій было вырашана антэну ўлічыць.



Аднак ніводны са згаданых будынкаў не можа і блізка спаборнічаць з 830-метровым хмарачосам Бурдж-Халіф у Дубаі, які прызнаны самым высокім у свеце.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі