Назарбаеў запісаў свой зварот у Маскве? Фэйк

Другое фота таксама зняае ў Нур-Султане
Другое фота таксама зняае ў Нур-Султане

Па сацсетках гуляе сенсацыя: Нурсултан Назарбаеў нібыта запісаў свой зварот не ў Казахстане, а ў Маскве. У якасці доказу прыводзяцца два кадры: першы — са звароту, другі — нібыта з амбасады Казахстана ў Расіі. Інтэр'еры на фатаграфіях супадаюць.

Аднак гэтай інфармацыі не варта давяраць. Другі кадр зняты ў жніўні 2021 года ў Нур-Султане, дзе Назарбаеў сустракаўся з тады яшчэ прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.

Перад Новым годам Назарбаеў знік з публічнага поля — і не з'яўляўся на працягу ўсіх масавых пратэстаў. За гэты час яго пазбавілі пасады кіраўніка Савета бяспекі, якую ён павінен быў займаць пажыццёва. А потым пазбавілі, уласна, і права займаць яе пажыццёва.

Сваякі Наразбаева тым часам сталі адзін за адным губляць кіруючыя пасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі