Вы тут

Найлепшая з беларускіх біятланістак заняла ў спрынце 8-е месца

У Оберхофе перад спрынтам / twitter.com/ibu_wc

У пятніцу, 8 студзеня, у Оберхофе стартаваў 5-ы этап Кубка свету па біятлоне, прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі. Яго выйграла Тырыль Экхаф з Нарвегіі, якая адстралялася без промахаў. На другім месцы Ханна Эберг з Швецыі, якая саступіла пераможцы 29,6 секунды і таксама страляла дакладна. На трэцім месцы Ліза Тэрэза Хаўзэр з Аўстрыі — +40,2 і адзін промах.

Найлепшы вынік з беларускіх біятланістак паказала Алена Кручынкіна, якая з двума промахамі заняла 8-е месца. Яна саступіла Экхаф хвіліну. Ганна Сола — 26-я (+1.33,6, тры промахі), Дынара Алімбекава — 37-я (+1.59,0, два промахі), Ірына Кручынкіна — 88-я сярод 104 удзельніц (+4.07,0, пяць промахаў).

У мужчынскім спрынце першае месца ў нарвежца Ёханэса Бо. Найлепшы вынік сярод беларусаў паказаў Раман Елетнаў — 10-е месца. Гэта дасягненне ў яго кар'еры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.