Навукоўцы разгадалі таямніцу “соннай вёскі” ў Казахстане

Прычынай “соннай хваробы” у жыхароў казахстанскай вёскі Калачы, што знаходзіцца каля зачыненага ўранавага рудніка, з’яўляецца паніжаная канцэнтрацыя кіслароду ў паветры і павышаная канцэнтрацыяй угарнага газу і вуглевадароду. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара па радыяэкалогіі Нацыянальнага ядзернага цэнтра Казахстана Сяргей Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што пакуль гэта толькі працоўная версія, паведамляе РІА “Новости”.

“Наша версія такая, што сувязь паміж рудніком і “соннай хваробай” ёсць, толькі справа не ва ўране. Справа ў тым, што падчас працы на шахце выкарыстоўвалася шмат дрэва ― для ўмацаванняў, насцілаў і гэтак далей. Калі свідравіна была зачыненая, яна стала запаўняцца вадой. Пры кантакце дрэва з вадой і стаў вылучацца угарны газ. А калі яго назапасілася дастатковая колькасць, газ стаў паступова выходзіць на паверхню”, ― тлумачыць Лукашэнка.

Яшчэ адной крыніцай угарнага газу з’яўляюцца аўтамабілі і печы жыхароў Калачоў, а таксама выхад газу на паверхню.

Апошні выпадак засынання у вёсцы быў адзначаны 12 красавіка гэтага года. Самі жыхары заўважалі, што асноўная колькасць прыступаў “соннай хваробы” прыпадае на зіму і вясну.

Раней улады Акмалінскай вобласці, у якой знаходзяцца Калачы, абвясцілі аб пачатку перасялення жыхароў вёскі ў іншыя раёны вобласці і ў суседнія рэгіёны. З сяла пераехалі 150 чалавек. У спісах на перасяленне знаходзяцца яшчэ прыкладна 240 чалавек. Усяго ў Калачах на сёння жывуць 396 чалавек.

Фота: budni.kz, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі