У казахстанскую вёску прыйшла невядомая “сонная хвароба”

На поўначы Казахстану ў вёсцы Калачы назіраецца незвычайная хвароба, якую лекары называюць “энцэфалапатыяй невядомага генеза”, а людзі — проста “сонная хвароба”. Жыхары вёскі засынаюць на працяглы час, прычым гэта можа адбыцца і дома, і на працы.

Але пры гэтым хворыя не заўсёды выключаюцца цалкам. Яны могуць нават размаўляць і хадзіць, але нічога з гэтага не памятаюць, пасля таго як апрытомнеюць.

Упершыню хвароба пачала масава праяўляцца ўвесну 2013 года, хоць адзінкавыя выпадкі, як сцвярджалі мясцовыя лекары, рэгістраваліся і раней. З тых часоў болей за 100 чалавек “засыналі” ў вёсцы Калачы, насельніцтва якой — каля 600 чалавек.

Медыкі і навукоўцы пакуль не могуць назваць прычыны гэтай дзіўнай з’явы, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі