Навучэнцы ліцэя імя Коласа правялі лінейку каля былога будынка ўстановы

Навучэнцы, выпускнікі і выкладчыкі гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, закрытага ўладамі, сабраліся сёння ў Мінску. Яны правялі лінейку каля былога будынка навучальнай установы па вуліцы Кірава. Пасля таго, як улады ў 2003 годзе забралі будынак у ліцэя, у ім знаходзіцца суд Цэнтральнага раёна.

Прысутныя праспявалі студэнцкі гімн “Гаўдэамус ігітур” і ўсклалі кветкі да сценаў будынка. Правесці акцыю міліцыянты не перашкодзілі. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміў дырэктар ліцэя Уладзімір Колас:

“Нікога мы не запрашалі асабіста і афіцыйна. Сабраліся тыя, хто нас ведае і хто нас падтрымлівае. Добра тое, што ліцэй жыве, ліцэй існуе, дзейнічае і робіць сваю справу. Было добра ад таго, што ўсе зноў сабраліся разам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі