Навучэнца архітэктурна-будаўнічага каледжа асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі

Навучэнца архітэктурна-будаўнічага каледжа асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі

У Шклове навучэнца другога курса архітэктурна-будаўнічага каледжа Беларуска-расійскага ўніверсітэта асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі. Маладога чалавека прызналі вінаватым у збыце і захоўванні наркотыкаў. Тэрмін зняволення ён правядзе ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, інфармуе БЕЛТА.

Суд устанавіў, што летась хлопец незаконна набыў 160 грамаў небяспечнага псіхатропнага рэчыва — МВА (N)-СНМ, захоўваў яго, а пасля прадаў за 150 тысяч рублёў жыхару Шклова. У пакупніка наркотык знайшлі міліцыянеры. Адзначаецца, што абвінавачаны сваю віну не прызнаў, заявіў, што пакупнік і іншыя сведкі на яго паклёпнічаюць. Не пагадзіўся ён і з прысудам. Аднак калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пакінула прысуд Шклоўскага раённага суда без зменаў. Ён ужо набыў законную сілу.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі