Навіны БТ будуць па-беларуску. Адзін выпуск на дзень

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю nn.by намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка. Па ягоных словах, гэта будзе выпуск у 19 гадзінаў. "З цягам часу, магчыма, што на роднай мове пойдуць у эфір і іншыя выпускі. Што датычыць выніковай за дзень "Панарамы", то яна і цяпер выходзіць і па-расійску, і па-беларуску. Пра поўны пераход "Панарамы" на беларускую мову гаварыць рана", — заявіў Мартыненка.

Нагадаем, што ад 19 кастрычніка навіны ўсіх рэгіянальных тэлеканалаў перайшлі на беларускую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі