Навіна пра шэсць дзён цемры ў снежні выявілася фэйкавай

"Зямля на шэсць дзён пагрузіцца ў цемру ў снежні ў сувязі з магутнай магнітнай бурай", пра гэта паведаміў сайт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. Пры гэтым агенцтва спаслалася на заяву нейкіх спецыялістаў NASA. Паведамлялася, што "змрочныя дні" працягнуцца з 16-га па 22 снежня.

Разам з тым, БЕЛТА прызнала, што на афіцыйным сайце NASA няма паведамленняў пра шэсць днях змроку.

Як адзначае сайт mediakritika.by, паведамленне аб цемру, якая прыйдзе на Зямлю, распаўсюдзіў сайт фэйкавых навін Huzlers.com. На гэтым жа сайце з'яўляліся фэйкавыя навіны пра "ўваскрашэнне" рэпера Тупака Шакура і адной з ахвяраў ліхаманкі Эбола. Дарэчы, навіна пра жахлівую магнітную буру з'явілася на Huzlers.com 25 кастрычніка, і яе ўжо неаднаразова абвяргалі больш аўтарытэтныя выданні.
 
Фота — deita.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі