Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў КР — эфір

Надзея Нортан і Пётр Мурзёнак

Надзея Нортан і Пётр Мурзёнак

Мы шмат чулі пра тое, як у 2020 годзе актывізаваліся беларусы ва ўсім свеце. Дзесьці дыяспары прачнуліся наноў, дзесьці стварыліся з нуля, дзесьці новыя людзі з тых беларусаў, што даўно жывуць за мяжой, адрадзілі суполкі ў сваіх гарадах, ад якіх заставалася толькі назва. Гэтая актыўнасць беларускай дяспары, раскіданай па ўсім свеце, працягваецца і цяпер. Але што дзіўна: са “старой” дыяспары, ад тых людзей, якія і 30 ці 40 гадоў таму працягвалі беларускую справу далёка ад радзімы, ніхто не падажаў вылучыцца кандыдатам на выбарах у Каардынацыйную раду новага склікання. Апроч аднаго чалавека…

Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў Каардынацыйную раду? Ці ёсць падзел паміж беларусамі “старой” дыяспары і новапрыбылымі, у чым ён выяўляецца? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай і ці чакае структуры дэмсіл, якія былі створаныя пасля 2020 года, лёс Рады БНР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік беларускай дыяспары Канады, доктар Пётра Мурзёнак і лiдарка выбарчага спiсу "Голас дыяспар — Адзiнства па-над межамi", лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі