Людзі з'язджаюць, а заробкі растуць. Чым пагражае кадравы крызіс у Беларусі

Што ў Беларусі з кадрамі?

Што ў Беларусі з кадрамі? / freepik.com

За два месяцы ў Беларусі "вызвалілася" яшчэ 10 тысяч працоўных месцаў. На 1 траўня 2024 года іх ужо 145 тысяч. Дэфіцыт кадраў узмацняецца, а ў чыноўнікаў ніяк не атрымліваецца выправіць сітуацыю.

Пры гэтым міністр эканомікі выхваляецца тым, што сярэдні заробак у Беларусі рэгулярна расце і што насельніцтва ў Беларусі "схільнае траціць". Ці значыць гэта, што ўсё не так дрэнна? Еўрарадыё распытала пра гэта старшую навуковую супрацоўніцу BEROC Анастасію Лузгіну.

 

Павышаюць заробкі, каб утрымаць работнікаў

Эканамістка адзначае, што дэфіцыт кадраў, безумоўна, перашкаджае эканоміцы развівацца. Рабочых рук не хапае, ад чаго зніжаюцца і патэнцыйныя тэмпы росту ВУП.

— Акрамя гэтага, на працягу 2023 і 2024 года было заўважна, што прадпрыемствы ўвесь час падвышалі супрацоўнікам заробак. Па звестках за першы квартал гэтага года, даходы насельніцтва ў рэальным выражэнні, з улікам інфляцыі, падраслі на 9.1% да гэтага ж перыяду мінулага года.

Тэмпы росту заробкаў яшчэ больш высокія. Але калі расце зарплата — растуць і выдаткі кампаній, якім забараняе павышаць цэны жорсткае рэгуляванне, што моцна пагаршае іх фінансавыя паказчыкі. Пытанне ў тым, як доўга гэта можа працягвацца, бо прыбытак зніжаецца, і памеры ўрону стратных прадпрыемстваў растуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі