У Гомелі перафарбавалі блакітна-жоўты памятны знак
![З 2008 года чыноўнікі не бачылі ніякай крамолы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/32.jpg.webp?itok=FbhYa4nI)
З 2008 года чыноўнікі не бачылі ніякай крамолы / t.me/zamkadomby/
У Гомелі перафарбавалі памятны знак раёна "Стары Аэрадром". Ён быў сіне-жоўты, а стаў чырвона-зялёны, піша тг-канал "Беларусь за МКАДом".
"Ідэолагі не вытрымалі блакітна-жоўтага спалучэння колераў сімвалічнага самалёта", — заўважае "Флагшток".
Самалёт з'явіўся ў 2008 годзе і знаходзіўся на балансе Чыгуначнага раёна.
![У Гомелі перафарбавалі блакітна-жоўты памятны знак](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_50.jpg.webp?itok=IbW5Nx6E)
t.me/zamkadomby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.