У самалёце Лондан — Сінгапур праз турбулентнасць загінуў пасажыр
![Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/reu.jpg.webp?itok=3dvdp5zA)
Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ / reuters.com
У самалёце Лондан — Сінгапур праз моцную турбулентнасць загінуў пасажыр. Пацярпелі паўсотні чалавек — іх раскідала па салоне (агулам на борце самалёта былі 211 пасажыраў і 18 членаў экіпажу). Рэйс авіякампаніі Singapore Airlines вымушана прызяліўся ў Бангкоку, паведамляе Reuters.
Загінулы — грамадзянін Вялікабрытаніі, яму было 73 гады. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.