Вы тут

Навагрудак засыпалі "снежныя крупы"

"Снежны гарох" у Навагрудку / novgazeta.by

Надвор'е гэтай зімой у Беларусі поўнае сюрпрызаў. Пра анамальнае надвор'е і змену клімату гаварыў з навукоўцамі кіраўнік дзяржавы. У сераду ў Мінску прайшла "снежная навальніца". Яе водгаласы ў той дзень адчулі ў Навагрудку. Там выпаў град, зямлю на сантыметр накрыла "снежным гарохам". Аднак стыхія хутка адступіла, піша мясцовая газета "Новае жыццё".

Белгідрамет у Twitter інфармуе, што Навагрудак засыпалі "снежныя крупы" — "ападкі ў выглядзе непразрыстых белых крупінак". Яны выпадаюць з кучава-дажджавых воблакаў пры тэмпературы блізкай да 0 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.