Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе
![Аварыя на вадаправодзе ў Навагрудку / novgazeta.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navahradak-0106-4.jpg.webp?itok=GqaIa3Fc)
Аварыя на вадаправодзе ў Навагрудку / novgazeta.by
Жыхары Навагрудка 1 чэрвеня сутыкнуліся з "водным калапсам": увесь горад застаўся без вады пасля аварыі. У горадзе жыве 28 тысяч чалавек.
Прарыў вадаправода адбыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай, піша мясцовая газета "Новае жыццё". Камунальнікі займаюцца рамонтам ва ўзмоцненым рэжыме, адпампоўваць ваду ім дапамагаюць ратавальнікі. Працы вядуцца на глыбіні 4 метры.
У вадаводзе дыяметрам 400 мм пашкоджаны сталёвы ўчастак. Патрабуецца поўны дэматаж трубы даўжынёй 1,5 м і замена яе на поліэтыленавую.
Па ўсім горадзе спыненая падача вады. "Вадаём па горадзе спынены, бо вадавод цэнтральны. Ён сілкуе ўвесь горад", — заявіў намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц.
Ваду жыхарам дастаўляюць малакавозы і цыстэрна ЖКГ. Паводле звестак недзяржаўных СМІ, каля машын з вадой утварыліся чэргі.
Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.
Пасля рамонту спецыялісты правядуць лабараторны кантроль якасці вады. Пра яго вынікі абяцаюць паведаміць дадаткова.
Паведамляецца, што пасля 19-й гадзіны ў кранах у навагрудцаў зноў з'явілася вада.
![Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/navahradak-0106-1.png.webp?itok=tL02396i)
![Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/navahradak-0106-3.png.webp?itok=91-zuleA)
![Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/navahradak-0106-2.png.webp?itok=WdhSUiYi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.