NATO абвінаваціла Расію ў парушэнні дамовы аб ліквідацыі ракет

NATO абвінаваціла Расію ў парушэнні дамовы аб ліквідацыі ракет

NATO афіцыйна абвінаваціла Расію ў парушэнні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве Паўночнаатлантычнага альянса гаворыцца: "Саюзнікі прыйшлі да высновы, што Расія распрацавала і разгарнула ракетную сістэму 9М729, што парушае дамову РСМД і ўяўляе істотную рызыку для еўраатлантычнай бяспекі".

Раней з падобнымі абвінавачаннямі на адрас Расіі выступалі Злучаныя Штаты. Цяпер ім удалося пераканаць саюзнікаў па NATO, што гэтыя перасцярогі маюць пад сабой аснову.

Вашынгтон абвінавачвае Расію ў парушэннях дамовы яшчэ з 2013 года. Расія неаднаразова адхіляла гэтыя абвінавачванні і выстаўляла сустрэчныя прэтэнзіі да ЗША. Маскве не падабаецца, што ЗША размяшчае элементы сістэмы супрацьракетнай абароны ва Усходняй Еўропе.

Сёлета 20 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго краіна плануе выйсці з пагаднення. Многія тады назвалі гэты крок Трампа няўдалым і недальнабачным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі