НАТА праводзіць найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў вучэнні
![Вучэнні НАТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/photo_2024-03-16_09-22-13.jpg.webp?itok=74ldWRPm)
Вучэнні НАТА / @BILD_Russian
Ваенныя НАТА праводзяць вучэнні Steadfast Defender ("Непахісны абаронца"). Гэта найбуйнейшыя вучэнні за апошнія дзесяцігоддзі, піша Bild.
Альянс адпрацоўвае сцэнар магчымага канфлікту з Расіяй. Сярод іншага адпрацоўваюцца баі на лёдзе і ў снезе. Для вучэнняў былі мабілізаваны каля 90 тысяч салдат з 31 краіны НАТА. У вучэннях таксама прымае ўдзел больш за 50 ваенных караблёў і каля 80 самалётаў.
Ваенныя трэніруюцца ў Нарвегіі, Польшчы, Літве, Румыніі і Венгрыі з лютага гэтага года. Вучэнні працягнуцца 4 месяцы.
Ці магчыма сутыкненне Расіі з НАТА? Мы шукалі адказ на гэтае пытанне ў Сувалках — гэты горад называюць найбольш верагодным месцам пачатку канфлікту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.