Наступны фільм Спілберга будзе пра двухметровага труса

Стывен Спілберг прадзюсуе фільм, які распавядае пра жыццё мужчыны, лепшым сябрам якога з'яўляецца нябачны двухметровы трус па мянушцы Харві. Гэта вольны рымейк класічнага фільма “Харві” (Harvey).

Новы фільм, як і ранейшы, што выйшаў у 50-х гадах мінулага стагоддзя, будзе ўяўляць сабой экранізацыю п'есы Мэры Чэйз, якая прынесла ёй Пулітцэраўскую прэмію. У межах новага праекта Спілберг мае намер зрабіць уласную адаптацыю п'есы.

Праца над фільмам павінна пачацца ў канцы 2010 года. Пра магчымых кандыдатаў на ролі нічога не паведамляецца.

Папярэдняя версія “Харві” лічыцца адным з лепшых класічных фільмаў. Так Амерыканскі інстытут кіно змясціў фільм ў дзясятку лепшых кінастужак у жанры фэнтэзі.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі