Настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры балатуецца ў спісе камуністаў
Настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры, архіяпіскап Павел ідзе трэцім нумарам у спісе камуністычнай партыі на выбарах у Кіеўскі гарсавет. Першы сакратар кампартыі Украіны Пятро Сіманенка патлумачыў, што святар збіраецца з дапамогай камуністаў змагацца супраць розных сектаў. У сваіх інтэрв'ю архіяпіскап Павел выступае як супернік лібералізму і нетрадыцыйных плыняў. Цяпер ён з'яўляецца дэпутатам Кіеўскага абласнога савета. Гэты мандат ён атрымаў дзякуючы Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае былы прэм'ер-міністр Украіны Віктар Януковіч паведамляе інфармацыйнае агенцтва "ПРИМА-News".