Настаўніка фізікі і мужа выхавальніцы падазраюць у спакушэнні дзяцей

Настаўніка фізікі і мужа выхавальніцы падазраюць у спакушэнні дзяцей

У Барысаве на гэтым тыдні пачалі адразу дзве крымінальныя справы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей. Праваахоўнікі затрымалі мужа выхавальніцы дзіцячага дома сямейнага тыпу, а потым — настаўніка фізікі, піша tut.by.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы пракуратуры Барысаўскага раёна Наталлі Ленартовіч, крымінальную справу на 50-гадовага настаўніка фізікі пачалі 21 сакавіка. Як мяркуе следства, мужчына ў сябе дома неаднаразова, выкарыстоўваючы бездапаможныасць малалетніх дзяцей, учыняў дзеянні сэксуальнага характару. 

Пацярпелымі па справе праходзяць два хлопчыкі: аднаму з іх 10 гадоў, другому — 11. Цяпер з дзецьмі працуе псіхолаг. Настаўніка затрымалі.

У пракуратуры кажуць, што іх супрацоўнікі разам з міліцыяй і супрацоўнікамі аддзела адукацыі праводзяць сустрэчы з дзецьмі. На іх распавядаюць, як трэба сябе паводзіць дзецям, калі да іх пачынаюць чапляцца, куды трэба ісці і каго прасіць пра дапамогу.

Падчас адной з такіх сустрэч, кажа Ленартовіч, яна звярнула ўвагу на дзяўчынку, якая была замкнёнай і відавочна нешта недагаворвала. Толькі сам-насам з псіхолагам дзяўчынка адкрылася і расказала, што да яе прыстае муж выхавальніцы дзіцячага дома сямейнага тыпу, дзе яна гадуецца.

На 62-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу. Злачынствы, як сцвярджае следства, адбываліся з 2015-га па 2017 год. Усе 10 дзяўчынак, якія знаходзіліся там на выхаванні, цяпер забраныя з сям'і, іх перавялі ў сацыяльны прытулак. Пракуратура рыхтуе акт нагляду пра неадкладнае закрыццё гэтага дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Па справе праходзіць адна пацярпелая. Як паведамляюць следчыя, мужчына чапляўся да яе не ў доме, дзе жыла вялікая сям'я, а ў сваім уласным, куды дзеці ездзілі мыцца ў лазню па выходных. Падазраваны пакідаў некалькі дзяўчынак начаваць з сабой, гаворачы, што яны стаміліся, а іншыя з'язджалі з прыёмнай мамай.

Расследаванне па крымінальных справах працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі