Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1470833340701.cached.jpg.webp?itok=g5rbn-Jt)
Пасля раптоўнай смерці аднаго з найбагацейшых людзей Брытаніі, шостага герцага Вестмінстэрскага Джэральда Гросвенара, тытул і багацце перайшлі да яго сына Х'ю Гросвенара. Такім чынам, 25-гадовы хлопец стаў самым маладым мільярдэрам свету з багаццем такога аб’ёму — 11,7 млрд долараў.
Выданне Vanity fair у 2013 годзе назвала Х'ю Гросвенара “абсурдна багатым” маладзёнам з “дзіцячым тварам”. А брытанская версія часопіса Tatler уключыла яго ў спіс найбольш уплывовых людзей Вялікабрытаніі з такім подпісам: “Выпускнік Ньюкасла з уласнай калекцыяй віна, які з’язджае з глузду ад дзяўчат у неоне”.
ВВС пералічвае, што ўваходзіць у спадчыну 25-гадовага брытанца:
“Ад бацькі хлопцу перайшла значная частка зямлі ў прэстыжных раёнах цэнтральнага Лондана, а таксама шматлікія каштоўныя аб’екты нерухомасці ў сельскай мясцовасці і за межамі Вялікабрытаніі — у прыватнасці, у Ванкуверы, Токіа і Ганконгу. Акрамя таго, да новага герцага Вестмінстэрскага перайшоў сямейны маёнтак Ітан-хол”.
Акрамя таго, Х'ю Гросвенар цесна звязаны з брытанскай каралеўскай сям’ёй: ён хросны бацька прынца Джорджа, а яго маці Наталля Філіпс — хросная маці прынца Уільяма.
Па матчынай лініі малады мільярдэр — брытанскі нашчадак паэта Аляксандра Пушкіна.
Але ўвогуле, Х'ю Гросвенар — не самы малады мільярдэр планеты. Паводле Forbes, наймаладзейшым мільярдэрам з’яўляецца 20-гадовая нарвежка Аляксандра Андэрсэн. Яна і яе старэйшая сястра Катарына (ёй 21 год) атрымалі ў спадчыну 42% інвестыцыйнай кампаніі Ferd, якая належыць іх сям’і. Капітал кожнай складае 1,2 млрд долараў.
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/12357318139123319791515343089855n.jpg)
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/127981971178805432130919298791550n.jpg)
Трэці ў спісе наймаладзейшых мільярдэраў — таксама нарвежац, 23-гадовы Густаў Магнар Вітзё. Ён валодае 1,1 млрд долараў, якія атрымаў ад рыбалоўнага бізнесу свайго бацькі.
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/105222331502401119991337772453123n.jpg)
Стваральнік дадатку Snapchat, 26-гадовы амерыканец Эван Шпігель, валодае 2,1 млрд долараў — ён у спісе чацвёрты.
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/evan-spiegel.jpg)
Пяты — 26-гадовы немец Людвік Тэадор Браўн. Ён валодае амаль 10% бацькавай фармакалагічнай кампаніі, якая лічыцца ледзь не найвялікшай на планеце.
![Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/33i4degz9ac0d4tq.jpeg)
Усяго доларавых мільярдэраў, якім менш за 30 гадоў, на планеце 9. І большасць з іх атрымала сваё багацце ў спадчыну ад бацькоў.