"Наша Ніва" запусціла новы сайт — nashaniva.com

"Наша Ніва" запусціла новы сайт — nashaniva.com

У “Нашай Нівы” з’явіўся новы сайт — nashaniva.com, пакуль што ён працуе без VPN.

“Як сказаў з-за кратаў наш галоўны рэдактар, нацыянальны брэнд павінен працаваць, таму што “Наша Ніва” — гэта не Марціновіч і Скурко, якіх кінулі ў СІЗА, гэта сотні тысяч чытачоў”,піша рэдакцыя выдання. 

Стары сайт nn.by 8 ліпеня заблакавала Міністэрства інфармацыі па патрабаванні Генпракуратуры. У той жа дзень у рэдакцыі і дома ў супрацоўнікаў адбыліся ператрусы. Былі затрыманыя Андрэй Дынько, Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Вольга Раковіч. (Скурко і Марціновіч дагэтуль застаюцца за кратамі.) Пасля гэтага рэдакцыя заявіла, што пераносіць сваю дзейнасць за межы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі