Нарвегія не прыме Міжнародны кангрэс па гімнастыцы — праз Беларусь і Расію

Нарвегія не прыме Міжнародны кангрэс па гімнастыцы — праз Беларусь і Расію

Нарвегія адмовілася прымаць штогадовы кангрэс Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), калі ў ім прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі і Расіі, паведамляе DW. Гэтае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Алімпійскага камітэта Нарвегіі.

Каб дэлегацыі Беларусі і Расіі маглі прыняць удзел, FIG вырашыла перанесці кангрэс у іншую краіну. Новае месца правядзення яшчэ не выбралі.

У сакавіку 2022-га Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіліла ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх гімнастак. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі абедзвюх краін па-ранейшаму ўваходзяць у розныя камітэты арганізацыі. Напрыклад, прадстаўніца Беларусі Нэлі Кім — адна з трох віцэ-прэзідэнтаў FIG, расіянін Васіль Цітоў — сябра праўлення Федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі