"Нармандская чацвёрка" абмяркуе сітуацыю ва Украіне ў Берліне 6 сакавіка

"Нармандская чацвёрка" (лідары Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі) абмяркуе сітуацыю на Данбасе ў Берліне 6 сакавіка. Пра гэта стала вядома па выніках тэлефоннай размовы Ангелы Меркель, Франсуа Аланда, Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася ўчора ўвечары. Як адзначае РІА "Новости", менавіта Меркель прапанавала сабрацца ў сталіцы Нямеччыны. Нагадаем, папярэдняя сустрэча "нармандскай чацвёркі" сёлета прайшла ў Мінску.

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка нямецкага ўраду Штэфана Зайберта, сустрэча ў Берліне ў МЗС пройдзе на самым высокім узроўні.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі