Наперад у мінулае: беларусы расчароўваюцца ў Ціханоўскай і БЧБ? Эфір з Астапенем

Наперад у мінулае: беларусы расчароўваюцца ў Ціханоўскай і БЧБ? Эфір з Астапенем

Брытанскі цэнтр Chatham House апублікаваў вынікі свайго новага сацыялагічнага даследавання. Даследаванне, якое праводзілася на пачатку лістапада 2021 года, мае інтрыгоўную назву “Погляд беларусаў на палітычны крызіс”. Варта адзначыць, што погляд беларусаў на вынікі гэтага даследавання цяжка назваць прыязным. Прынамсі, калі глядзець на рэакцыю каментатараў у сацсетках.


Дык які ж ён — погляд беларусаў на палітычны крызіс? Ці можна ў часы татальных рэпрэсій і кантролю за інтэрнэт-прасторай давяраць атрыманым адказам? Ці становіцца з цягам часу раскол у беларускім грамадстве яшчэ большым? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй, супрацоўнік брытанскага цэнтра Chatham House Рыгор Астапеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі