Намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях затрымалі за хабар

Намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях затрымалі за хабар

Намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыя Бегуна затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў прадпрыемства "Кронаспан" у Магілёве.

Па словах кіраўніка дзяржавы, Бегуна падазраюць у атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод у лад аб'екта, дзе былі парушаныя патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі. "Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра. Свеціць восем гадоў мінімум. Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час", — перадае БЕЛТА расповед Лукашэнкі.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што чыноўнікі ў такіх выпадках прымаюць аб'екты з парушэннямі не самі, а даручаюць гэта сваім падначаленым. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі