Намеснік па культуры галоўнага рэдактара "СБ" у спісе, а 1-ы намеснік — не

Шадрына: "Як я магу казаць, наколькі гэта апраўдана, калі я не ведаю, па якім прынцыпе яны складаліся. Але калі я патрапіла ў гэты спіс, відавочна, што ёсць нейкія прычыны для гэтага. Прычына можа быць адна — у тым, што я сапраўды працавала ў газеце "Советская Белоруссия". Я нават не ўяўляю сабе, хто гэтыя людзі, якія гэтыя спісы складалі, і па якім прынцыпе. Я ж не адна журналістка, якая працавала на дзяржаўныя СМІ".

Адзначым, што Шадрына ўжо больш за месяц не працуе ў газеце "СБ", яна звольнілася пасля выбараў.

Цікава, што з "СБ" у "чорны спіс" патрапілі галоўны рэдактар Павел Якубовіч і 4 яго намеснікі (з улікам Шадрынай). Ганна Шадрына была намесніцай па культуры, а вось першага намесніка Міхаіла Лябедзіка ў спісе няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі