Намеснік міністра эканомікі: Насельніцтва плаціць толькі 24% паслуг ЖКГ

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, фактычна па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг у арганізацыях усіх формаў уласнасці насельніцтва пакрывае толькі 24,1%.



Па падліках чыноўнікаў сям'я з трох чалавек, якая жыве ў стандартнай двухпакаёўцы і мае двух працуючых, у верасні 2013 года аплачвала каля 2-2,5% свайго прыбытку. Ярашэнка кажа, што гэты адсотак зменшыўся ў параўнанні з сёлетнім студзенем прыкладна на 0,3%.



Пры гэтым, паводле звестак Белстата, у студзені-верасні 2013 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012-га тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўзраслі ў сярэднім на 37,7%.



Ярашэнка звярнуў увагу на тое, што прыбыткі насельніцтва павялічваліся апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з ростам тарыфаў на паслугі ЖКГ.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі