Намеснік генпракурора: "бацюшка са свастыкай" гвалціў сваю непаўналетнюю дачку

Намеснік генпракурора: "бацюшка са свастыкай" гвалціў сваю непаўналетнюю дачку

Ахвярай сексуальных дзеянняў "бацюшкі са свастыкай" Канстанціна Бурыкіна была яго непаўналетняя дачка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня паведаміў намеснік генпракурора Аляксей Стук

Па яго словах, справа на Бурыкіна была пачатая 6 чэрвеня па артыкуле 167 Крымінальнага кодэкса. "Падзеі былі з 2012-га па 2016 год, а дачка 1999 года нарадэжння. Цяпер дае паказанні. Яна баялася: ён дэспатычны чалавек. Я думаю, следства разбярэцца", — лаканічна адказаў Стук. 

Як распавядала Еўрарадыё, на Канстанціна Бурыкіна, вядомага як "бацюшка са свастыкай", пачалі крымінальную справу за сексуальны гвалт супраць дзіцяці. Перад гэтым мужчына быў асуджаны на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі