"Нам трэба ведаць праўду" — маці загінулага ў катастрофе МН-17

"Мы должны знать правду" — мать погибшего в катастрофе МН-17

Грамадскае

Сілейна Фрэйдрыкс за 4 гады так і не наважылася змяніць нешта ў пакоі: там да гэтага часу разасланы ложак, раскіданыя рэчы, на канапе ляжыць часопіс, датаваны чэрвенем 2014 года, а на стале — бутэлька з вадой.

"Я часта прыходжу сюды, каб пагаварыць з імі, — кажа яна, — бяру іх вопратку і абдымаю яе. Я да гэтага часу веру, што аднойчы прачнуся, а дзеці тут, і ўсё, што адбылося, — проста страшны сон".

Сям'я Сілейны у катастрофе рэйса МН17 страціла 23-гадовага сына Брайса і яго 20-гадовую дзяўчыну Дэйсі. Грамадскае сустрэлася з Фрейдрыксамі ў Ратэрдаме.

"Тут так шмат рэчаў, якія пра нешта нагадваюць, — кажа Сілейна. — Вось гэтае фота нам далі ў футбольным клубе, за які гуляў Брайс. Мой сын працаваў кухарам на вечарынках, а Дэйсі — з ім разам афіцыянткай. Яна таксама вучылася. Хацела стаць настаўніцай малодшых класаў. Я ўвесь час сустракаюся поглядам з імі на фатаграфіі і адводжу вочы".

"Мы должны знать правду" — мать погибшего в катастрофе МН-17
Прынт з агульнай фатаграфіі Брайса і яго дзяўчыны Дэйсі на падушцы ў спальні Брайса, Ратэрдам, Нідэрланды, 14 ліпеня 2018. Фота: Аляксандра Чарнова / Грамадскае

Амаль у кожным кутку дома Фрэйдрыксаў расстаўленыя рэчы, якія нагадваюць пра Брайса і Дэйсі: "Гэтага восліка яны падарылі мне за год да таго. А гэта гітара Брайса, ён сам яе размаляваў. Ён часта казаў: "Ма, я знайшоў песню, якая табе дакладна спадабаецца". І мне сапраўды заўсёды падабалася".

На шыі ў жанчыны — два ланцужкі з кулонамі "В" і "D" (Брайс і Дэйсі), на руцэ — татуіроўка "Daisy loves Bryce", робячы якую, выкарыстоўвалі часцінкі попелу пасля крэмацыі. "І яны заўсёды са мной, заўсёды побач", — кажа Сілейна.

"Я абвінавачваю Украіну ў тым, што яна не закрыла паветраную прастору да трагедыі. І я абвінавачваю Расію ва ўсім тым, што адбываецца ва Украіне. Ува мне няма зла. Я злуюся толькі калі людзі хлусяць. Усё, чаго я хачу, — зразумець, што адбылося тады і чаму. Я не хачу, каб людзі хлусілі. Трэба адказваць за свае ўчынкі. Людзі робяць памылкі. Нам трэба ведаць праўду", — кажа жанчына.

15 ліпеня 2018 міністры замежных спраў краін G7 заклікалі Расію даць адказы на ўсе пытанні следства аб збітым самалёце МН17 "Малайзійскіх авіяліній" 17 ліпеня 2014 над Данбасам, у якім загінулі 298 чалавек.

"Боінг-777" авіякампаніі Malaysia Airlines, рэйс Амстэрдам — Куала-Лумпур, збілі на Данбасе непадалёк ад горада Снежнае Данецкай вобласці 17 ліпеня 2014. На борце знаходзілася 298 пасажыраў і членаў экіпажа, усе яны загінулі. Большасць пасажыраў была нідэрландцамі, а таксама грамадзянамі іншых 17 краін, у тым ліку 38 загінулых — з Аўстраліі.

"Мы должны знать правду" — мать погибшего в катастрофе МН-17
Амаль у кожным кутку хаты Фрэйдрыксаў расстаўленыя рэчы, якія нагадваюць пра Брайса і Дэйсі, Ратэрдам, Нідэрланды, 14 ліпеня 2018. Фота: Аляксандра Чарнова / Грамадскае

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі