Вы тут

"Нафтавая ломка" — як зменяцца адносіны паміж Мінскам і Масквой?

Дзяніс Мельянцоў / Еўрарадыё

Перамовы ў Сочы наконт паставак і кошту расійскай нафты для Беларусі скончыліся безвынікова. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раз'ехаліся, так ні да чога і не дамовіўшыся. Больш за тое, кіраўнік Беларусі з'ехаў па заканчэнні перамоў, ніяк не пракаментаваўшы іх вынік.

Як паўплывае "нафтавая спрэчка" на стасункі паміж Беларуссю і Расіяй? Ці варта чакаць, што Беларусь зменіць свае знешнепалітычныя прыярытэты з усходніх на заходнія? Ці скарыстаецца Захад беларуска-расійскімі энергетычнымі "непаразуменнямі"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар праграмы "Знешняя палітыка Беларусі" Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Дзяніс Мельянцоў.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.