Нафта супраць Пуціна: як такое магчыма — эфір з Круціхіным

Міхаіл Круціхін / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Краіны ЕС працягваюць саскокваць з расійскай энергетычнай іголкі: санкцыі ў дачыненні да Расіі прывялі да рэзкага скарачэння паставак у Еўропу нафты, скарачаюцца аб’ёмы набытага газу. І насуперак чаканням гаспадароў Крамля, скарачэнне паставак на сусветны рынак расійскай нафты не прывяло да рэзкага росту цэнаў на “чорнае золата”. Больш за тое, кошт барэля пайшоў уніз…


Што адбываецца з коштамі на нафту, і чаму не спраўдзіліся спадзяванні на тое, што кошты на яе рэзка вырастуць? Ці здольная Расія сфармаваць танкерны флот са спісаных танкераў і ці дазволіць гэта абыйсці санкцыі? Ці перахопяць свабодную расійскую нафту Кітай, Індыя ды Турцыя? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з экспертам нафтагазавага рынку Міхаілам Круціхіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.