Надзею Астапчук дыскваліфікавалі на чатыры гады

Рашэнне пра чатырохгадовую дыскваліфікацыю штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук прыняла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Фармальная кропка ў разбіральніцтве, якое доўжыцца не першы год, яшчэ не пастаўленая — апошняе слова застанецца за Міжнароднай федэрацыяй. Аднак амаль на 100 адсоткаў можна быць пэўнымі, што агучаны “прысуд” набудзе моц, піша “Прессбол”.





Падставай для прыняцця рашэння быў вердыкт антыдопінгавай камісіі. У першы раз Астапчук злавілі на выкарыстанні забароненых сродкаў у 2012 годзе і па гэтым выпадку Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі дыскваліфікавала яе на год. Спартсменка звярнулася ў Міжнародную федэрацыю, але там заявілі, што няма падставаў прыняць больш мяккае рашэнне. Такім чынам, функцыянеры федэрацыі не паверылі ў версію наконт падсыпанага ў каву допінга.





Пасля была пераправераная проба Астапчук, зробленая на чэмпіянаце свету 2005 году — яна была станоўчай. Цяперашняе парушэнне з улікам мінулых выклікае вялікія сумневы ў будучыні спартсменкі. Тэрмін дыскваліфікацыі Астапчук і яе трэнера пачаўся з 8 жніўня 2012 года. У гэты ж дзень у 2016 годзе Надзея зможа зноў выйсці ў сектар і нават тэарэтычна прыняць удзел у Гульнях у Рыа. Аднак на практыцы гэта выглядае нерэальным: цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Рыа пройдзе на тры дні раней, дый адбор на яе будзе рабіцца загадзя.