Надвор'е ў пятніцу, 3 верасня: моцны вецер з поўначы і захаду

Сабака пад парывамі ветру / Ілюстрацыйны фотаздымак
Сабака пад парывамі ветру / Ілюстрацыйны фотаздымак

Днём 3 верасня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі прагназуюць, што на тэрыторыі краіны значна ўзмоцніцца хуткасць ветру і пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У многіх рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку ў Мінску, чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру, парывы якога могуць скласці 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў сталіцы складзе 15-17 градусаў цяпла. У Брэсце будзе 18-20 градусаў са знакам плюс, у Віцебску — 13-15, Гомелі — 16-18, Гродне — 17-19, Магілёве — 15-17 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі