Надвор’е на панядзелак: у Беларусь зноў ідзе пацяпленне

Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі магчымыя невялікія ападкі (снег, мокры снег з пераходам у дождж). У асобных раёнах чакаецца туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень па ўсходзе краіны прагназуецца галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны.



Уначы на ўсходзе краіны будзе 7 градусаў марозу, на паўднёвым захадзе — 1 градус вышэй за нуль. Удзень тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі