Надвор’е на панядзелак: снег, месцамі завіруха

Уначы і раніцай прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег, месцамі завіруха, удзень па ўсходзе — невялікі кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.



Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. У многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветры парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла. Удзень у паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе да 4 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі