Надвор'е на панядзелак 15 чэрвеня: навальніцы і да +29

Надвор'е на панядзелак 15 чэрвеня: навальніцы і да +29

Пасля прахалодных выхадных у Беларусь вяртаецца спёка. У панядзелак 15 чэрвеня па тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, залевы і навальніцы. Будзе воблачна з праясненнямі.  Вецер — умераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы — ад 10 да 15 цяпла, удзень слупок тэрмометра будзе паказваць +19 +25, месцамі да 29-ці цяпла.

Па прагнозах сіноптыкаў, гарачае і дажджлівае надвор'е захаваецца цягам тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі