Надвор'е на панядзелак 14 чэрвеня: навальніцы і да + 27-мі

Вёска Красная Паляна ў Магілёўскай вобласці / Еўрарадыё
Вёска Красная Паляна ў Магілёўскай вобласці / Еўрарадыё

У панядзелак 14 чэрвеня па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 27-мі цяпла. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер будзе паўночны: ад умеранага да парывістага. Тэмпература ноччу — ад 8-мі да 14-ці цяпла. Удзень — 18-24, па паўднёвым усходзе — 25-27 цяпла.

Згодна з сіноптыкамі, на пачатку тыдня ў Мінску будзе не горача — усяго да 22-х цяпла. А вось з пятніцы зноў пачнецца спёка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі