Надвор'е на нядзелю: снег, завіруха, да 6 градусаў марозу

У многіх раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На дарогахмесцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты. Уначы і раніцай па паўднёвым захадзе моцны з парывамі 15-18 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-6 градусаў. Удзень будзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі