Надвор'е на чацвер 8 ліпеня: навальніцы па захадзе і да +32-х

Надвор'е на чацвер 8 ліпеня: навальніцы па захадзе і да +32-х

Удзень 8 ліпеня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, збольшага без асадкаў. Па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Пры навальніцах — вецер парывісты, да 14 м/с. 

Уначы паветра прагрэецца да 14-20 цяпла, а ўдзень будзе сапраўдная ліпеньская спёка — +30..+32°С, паведамляе "Белгідрамет".

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 9 і 10 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі слупок тэрмометра дасягне нават +30..+34°С. Не забывайце насіць капелюшы і мазацца крэмам!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі