Над Запарожскай АЭС убачылі ракеты, выпушчаныя, верагодна, з тэрыторыі Беларусі

Над Запарожскай АЭС убачылі ракеты, выпушчаныя, верагодна, з тэрыторыі Беларусі

Над Запарожскай АЭС праляцелі расійскія крылатыя ракеты. Адпаведнае відэа апублікаваў у сацсетках украінскі "Энергаатам".

Паведамляецца, што здарэнне адбылося 16 красавіка. У гэты дзень над АЭС прайшлі тры крылатыя ракеты. Верагодна, яны былі выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі ў напрамку ўкраінскага Мікалаева. Адну з іх зафіксавалі камеры назірання АЭС.

У "Энергаатаме" заявілі, што гэта "чарговы акт ядзернага тэрарызму з боку Расіі". На думку украінскіх спецыялістаў, высокай была пагроза, што ракета пацэліць у ядзерны рэактар. 

"У чарговы раз звяртаемся да МАГАТЭ з патрабаваннем прыняць усе магчымыя меры для спынення ядзернага тэрарызму РФ, вываду вайсковых фармаванняў Расіі з тэрыторыі ЗАЭС і ўстанаўлення дэмілітарызаваных зон вакол украінскіх АЭС", — кажуць у "Энергаатаме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі