Над мазутным заводам у Санкт-Пецярбургу збілі БПЛА, быў пажар — расійскія СМІ

Выбух трапіў на камеры, усталяваныя ў тралейбусным дэпо

Выбух трапіў на камеры, усталяваныя ў тралейбусным дэпо / @fontankaspb

Расійскія СМІ паведамляюць, што мінулай ноччу над Санкт-Пецярбургам збілі беспілотнік. "Фонтанка" піша, што БПЛА збівалі з дапамогай С-400 "Трыумф", і ён упаў на тэрыторыі завода "Неўскі мазут". Паводле звестак выдання, загарэліся тры пустыя цыстэрны. Пажар ужо патушылі. Абломкі беспілотніка таксама пашкодзілі некалькі машын, прыпаркаваных на тэрыторыі завода. Паводле звестак тэлеграм-канала Mash, гэты беспілотнік спрабавалі збіць яшчэ ў 60 км ад Пецярбурга. Але беспаспяхова.

Губернатар горада Аляксей Бяглоў пазней паведаміў, што "ўначы жыхары кварталаў у раёне Глухаазёрскай шашы чулі гучны ўдар". Паводле яго версіі, "адбыўся інцыдэнт, які запатрабаваў увагі сілавых ведамстваў". Пацярпелых няма, і "істотна маёмасць не пашкодзілі".

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Расіі гарэў нафтаперапрацоўчы завод у Туапсэ. Мясцовыя СМІ тады пісалі, што пажар пачаўся пасля ўдару беспілотніка. А 19 студзеня пасля атакі БПЛА здарыўся пажар на нафтабазе ў горадзе Клінцы Бранскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі