Вы тут

Над часткай бізнэс-імперыі беларускага алігарха ва Украіне згусціліся хмары

Трубаправод ва Украіне / УНІАН

Над часткай бізнэс-імперыі беларускага алігарха ва Украіне згусціліся хмары. Украіна адбярэ ў Мікалая Вараб'я нафтаправод. Гэта вынікае з рашэння Рады нацыянальнай бяспекі Украіны аб накладанні санкцый на 19 юрыдычных і 8 фізічных асобаў. У ім ёсць пункт пра неадкладныя меры для вяртання "народу Украіны" дзяржаўнай маёмасці — часткі нафтапрадуктаправода "Самара — Заходні накірунак", які праходзіць праз украінскую тэрыторыю. Праваабхоўнікі павінны высветліць абставіны, пры якіх дзяржмаёмасць апынулася ў прыватных руках — "двух уладальнікаў з замежнай рэгістрацыяй, але афіляваных з двума грамадзянамі Украіны". Гаворка пра кампанію "ПрыкарпатЗахадтранс", якая і валодае часткай нафтапрадуктаправода, і якую звязваюць з "кумам Пуціна" Віктарам Медзведчуком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.