Вы тут

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гатовы да забастоўкі

Калектыў Купалаўскага / З архіву vk.com/kupalauskiofficial

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы гатовы да забастоўкі. Яго калектыў патрабуе спыніць гвалт да мірных грамадзян, а таксама пераліку галасоў, пададзеных на прэзідэнцкіх выбарах, з удзелам незалежных назіральнікаў. Зварот падтрымалі каля 200 супрацоўнікаў тэатру. Яны абураныя адвольнымі затрыманнямі "без тлумачэння прычын" і нічым не вытлумачальнай жорсткасцю сілавікоў, і заклікаюць вызваліць затрыманых.

Падкрэсліваецца, што калектыў выступае за мірны дыялог. "У дадзены момант зняць напружанне дапамог бы просты крок: адкрыты і празрысты пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў, прадстаўнікоў усіх кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскасці", цытуе зварот TUT.by.

Паказ спектакляў тэатра прыпыняецца "да вырашэння існуючай сітуацыі". Таксама заяўлена, што ініцыюецца працэдура абвяшчэння забастоўкі.

"Вельмі спадзяемся на мірнае вырашэнне сітуацыі і на тое, што розум і закон у нашай краіне перамогуць", — пішуць купалаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.