Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей
![Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nbb.jpg.webp?itok=4fCL7HbW)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей. Датай яе заснавання з'яўляецца 15 верасня 1922-га, калі ўрад савецкай Беларусі выдаў адпаведную пастанову. У далейшым бібліятэка перажыла нямала рэарганізацый. Каля 70 гадоў яна займала будынак па вуліцы Чырвонаармейскай. Цяперашні будынак Нацыянальнай бібліятэкі адкрыты ў чэрвені 2006-га.
Да свайго юбілею бібліятэка падрыхтавала выставы, на якіх распавядае пра мінулае і сучаснае ўстановы. На іх можна пабачыць рарытэтныя выданні са збораў Нацыянальнай установы, у тым ліку з аўтографамі вядомых беларускіх даследчыкаў, пісьменнікаў, мастакоў.
Нацыянальная біябліятэка Беларусі — адна з найбольшых у свеце. Яе плошча — 113 669 кв. м., агульная вага — 140 000 тон.
На пачатак года колькасць карыстальнікаў перавысіла 200 тысяч.
![Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2_img_3191_novyy_razmer.jpg.webp?itok=JKWeh0Cy)
![Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8_img_3163_novyy_razmer.jpg.webp?itok=58ONbHQR)
![Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/6_img_3281_novyy_razmer.jpg.webp?itok=_S59Nuc_)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.